Дзьмітры Сапега
дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьмі́тры Сапе́га (каля 1528, Трокі[3] — 7 сакавіка 1576) — прыдворны каралеўскі, падстароста(pl) берасьцейскі. Унук Багдана, сын Фёдара, брат Багдана.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1528 Трокі |
Памёр | 7 сакавіка 1576 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Фёдар Марыя |
Жонка | Пятрухна з Корсакаў Аляксандра з Трызнаў[1] |
Дзеці | Крысціна з Сапегаў[d][2], Марына з Сапегаў[d][2] і Соф’я з Сапегаў[d][2] |
Закрыць
Жыў і працаваў у Борках, якія былі прыватным уладаньнем роду Сапегаў[4]. Узьвёў замак у Сяньне[5].
У 1556 року быў прыдворным каралеўскім. У 1557—1566 роках займаўся памерамі земляў на Падляшшы, у ваколіцах Берасьця і ў іншых рэгіёнах Вялікага Княства Літоўскага. У 1571 займаўся наглядам каралеўскіх лясоў[6].
З жонкай Аляксандрай Трызьнянкай меў двух дзяцей[3]. Пасьля ягонай сьмерці імі апекаваўся жонкаў брат Я. Трызна[7].