Друкарня
паліграфічнае прамысловае прадпрыемства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Друка́рня — паліграфічнае прамысловае прадпрыемства, якое выпускае друкаваныя вырабы: блянкі, брашуры, газэты, кнігі, ноты і часопісы. Для забесьпячэньня вытворчасьці можа мець: брашуровачна-пераплётны, друкарскі, наборны і формны цэхі; службы падрыхтоўкі паперы і рамонту; працоўню і склад. У 21 ст. найбольш пашыраным ёсьць афсетны друк. Бываюць прыватныя і дзяржаўныя, у тым ліку абласныя і раённыя[1].