Дубіская дамова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубі́ская дамова (па-летувіску: Dubysos sutartys) — дамова, якая складалася з трох прававых актаў, сфармуляваных 31 кастрычніка 1382 году вялікім князем літоўскім Ягайлам, яго братам Скіргайлам і Конрадам фон Валенродам, маршалам тэўтонскіх рыцараў. Цягам грамадзянскай вайны ў ВКЛ у 1381—1384 гадах тэўтонскія рыцары дапамаглі Ягайлу і Скіргайлу перамагчы іхняга дзядзьку Кейстута і яго сына Вітаўта. Намагаючыся ажыцьцявіць абацаньні, дадзеныя Ягайлам падчас вайны, тэўтонскія рыцары зладзілі перамовы аб заключэньні пагадненьня[1]. Дакумэнты былі падпісаныя пасьля шасьцідзённых перамоваў на высьпе ракі Дубісы[2]. Дамова не была ратыфікаваная і ніколі не ўступала ў моц. Вайна працягнулася ўлетку 1383 году.
Quick Facts Тып дамовы, Падпісаная ...
Дубіская дамова | |
Тып дамовы | палітычнае пагадненьне |
---|---|
Падпісаная | 31 кастрычніка 1382 |
· месца | выспа ракі Дубісы |
Набыла моц | ніколі |
Бакі | Тэўтонскі ордэн Ягайла, Скіргайла |
Close