швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыега Арлянда Бэнальлё (па-італьянску: Diego Orlando Benaglio; нарадзіўся 8 верасьня 1983 году, Цюрых, Швайцарыя) — былы швайцарскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Першым клюбам Дыега быў цюрыскі «Грасгопэр». У 2002 годзе гульца запрыкмецілі сэлекцыянэры зь нямецкага «Штутгарту», аднак у Нямеччыне Бэнальлё выступаў толькі за рэзэрвістаў нямецкага клюбу. У сэзоне 2005—2006 гадоў брамнік далучыўся да партугальскага «Насьёналу», дзе стаў асноўным брамнікам пасьля сыходу ў «Чэлсі» вэтэрана Энрыке Іларыю.
22 студзеня 2008 году Дыега вярнуўся ў Нямеччыну, на гэты раз у клюб «Вольфсбург»[3]. У новай камандзе швайцарскі легіянэр стаў першым брамнікам каманды, а ў сэзоне 2008—2009 гадоў, пераможным для клюбу, Дыега прапусьціў у чэмпіянаце толькі 3 гульні.
Да нацыянальнай зборнай Швайцарыі Бэнальлё прыцягваўся яшчэ на чэмпіянат сьвету 2006 году, аднак тамака ён быў толькі трэцім брамнікам каманды пасьля Паскаля Цубэрбюлера й Фабіё Кальторці. Аднак ужо з 2008 году стаў асноўным брамнікам зборнай.
«Вольфсбург»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.