Дэвальвацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэвальва́цыя — зьніжэньне залатога зьместу грашовай адзінкі ва ўмовах залатога стандарту. У сучасных умовах тэрмін ужываецца для сытуацыяў значнага зьніжэньня курсу нацыянальнай валюты адносна цьвёрдых валют (звычайна, даляру ЗША, эўра, SDR). Дэвальвацыя разглядаецца як інструмэнт цэнтральных банкаў у кіраваньні нацыянальнай валютай, супрацьлеглы рэвальвацыі.
- Ня варта блытаць з дэнамінацыяй.
Ва ўмовах ваганьня валютнага курсу не адбываецца прамога афіцыйнага прызначэньня каштоўнасьці нацыянальнай валюты. Цэнтральны банк можа хіба ўскоснымі мэтадамі (валютнымі інтэрвэнцыямі) зьмяняць курс. У гэтых умовах дэвальвацыя будзе ня вынікам прыняцьця афіцыйнага дакумэнту, а вынікам зьмяненьня каштоўнасьці валюты пад узьдзеяньнем рынкавых мэханізмаў.