Дэкадэнцтва
літаратурны і мастацкі рух канца XIX стагодзьдзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкадэ́нцтва, таксама дэкада́нс ці яшчэ ўпа́дніцтва (ад франц. décadent, літ. «упадніцкі») — плынь у літаратуры і мастацтве канца XIX — пачатку XX ст., якая характарызуецца эстэтызмам, індывідуалізмам і амаралізмам. Часам упадніцтва разглядаюць як злучнае зьвяно паміж рамантызмам ХІХ стагодзьдзя і мадэрнізмам ХХ стагодзьдзя. Яшчэ адзін назоў гэтай літаратурнай і эстэтычнай плыні — fin de siècle (з франц. — «канец стагодзьдзя»)[1].