Дэпартацыя крымскіх татараў
этнічныя чысткі ў СССР у часе Другой сусьветнай вайны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэпарта́цыя кры́мскіх тата́раў — прымусовае высяленьне крымскататарскага насельніцтва Крымскай АССР, праведзенае НКУС 18 траўня 1944 году. Афіцыйна прычынай дэпартацыі называлася супрацоўніцтва некаторых крымскіх татараў з Нацысцкай Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны. У 1989 годзе дэпартацыя была прызнана Вярхоўным Саветам СССР незаконнай і злачыннай. 12 лістапада 2015 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала дэпартацыю з Крыму ў 1944 годзе генацыдам крымскіх татараў і абвясьціла 18 траўня Днём памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу[1].
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |