Жалезны чалавек 2
Фільм ЗША 2010 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жалезны чалавек 2» (па-ангельску: Iron Man 2) — амэрыканскі супэргеройскі фільм 2010 року, сфільмаваны студыяй «Marvel» у працяг першай часткі 2008 року. Гэта трэці фільм у кінасусьвеце Marvel. Рэжысэр — Джон Фаўро, аўтар сцэнару — Джастын Тэру. У галоўных ролях: Робэрт Даўні (малодшы) — Тоні Старк / Жалезны чалавек, а таксама Гўінэт Пэлтраў, Дон Чыдл, Скарлет Ёгансан, Сэм Рокўэл, Мікі Рурк і Сэмюэл Джэксан. Праз шэсьць месяцаў пасьля падзеяў «Жалезнага чалавека» Тоні Старк супрацьстаіць запытам ураду ЗША перадаць тэхналёгію Жалезнага чалавека, а таксама пакутуе на пагаршэньне здароўя ад дугавога рэактару ў сваіх грудзях. У гэты ж час расейскі навуковец Іван Ванко(en) распрацаваў такую ж тэхналёгію і збудаваў уласную зброю, каб зьдзейсьніць вэндэту над Старкавай сям’ёй; у гэтым яму дапамагае канкурэнт Старка па бізнэсе Джастын Гамэр.
Жалезны чалавек 2![]() | |
Iron Man 2 | |
![]() | |
Жанр | баявік[d][1][2][3][…], навукова-фантастычны фільм[d][2][1][3][…], прыгодніцкі фільм[2][1][3] і супэргеройскі фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Джон Фаўро |
Сцэнарыст | Джастын Тэру |
Заснаваны на | Жалезны чалавек[d] |
Прадусар | Кэвін Файгі |
У ролях |
|
Кампазытар | Джон Дэбні |
Апэратар | Мэт’ю Лібатык |
Мантаж |
|
Вытворчасьць |
|
Распаўсюд | Paramount Pictures, Дыснэй+[d] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d] |
Дата выхаду | 26 красавіка 2010 (14 гадоў таму) |
Працягласьць | 125 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $200 млн |
Прыбытак | $623,9 млн |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |