Жанчыны ў белым
кубінскі апазыцыйны рух / From Wikipedia, the free encyclopedia
„Жанчы́ны ў бе́лым“ (па-гішпанску: Damas de Blanco) — кубінскі грамадзкі рух, заснаваны ў 2003 року пасьля хвалі рэпрэсіяў, вядомай як „Чорная вясна“. Пачынаўся як штонядзельныя шэсьці ў белых вопратках (сымбаль чысьціні і цноты) жонак ды іншых сваякоў зьняволеных кубінскіх дысыдэнтаў. Рух пратэстуе супраць таталітарызму кубінскага рэжыму, перасьледу праваабаронцаў, турэмнага зьняволеньня шматлікай колькасьці палітвязьняў.
У 2005 року рух Эўрапейскі парлямэнт узнагародзіў рух „Жанчын у белым“ прэміяй „За свабоду думкі“ імя Сахарава.