Закапанскі стыль
архітэктурны стыль / From Wikipedia, the free encyclopedia
Закапа́нскі стыль — архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х роках XIX стагодзьдзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансыянатаў.
Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элемэнтамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгальля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным месьце Закапанэ. Прапагандыстамі ягонага стылю былі між іншых Уладыслаў Матлякоўскі, Валеры Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.
У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзеньне, вырабы з парцаляну, музычныя інструмэнты і сувэніры. Элемэнты культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасьць кампазытараў і пісьменьнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікненьня народнай культуры Падгальля ў агульнанацыянальную культуру.
Галоўнымі асаблівасьцямі стылю зьяўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасьць дэкаратыўных элемэнтаў.