Залаты Рог (Стамбул)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Залаты рог (Халіч) (па-турэцку: Haliç) — заліў у праліве Басфор.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Залаты Рог.
Назва заліва паходзіць ад грэцкага Хрызокэракс (па-грэцку: Χρυσοκερας), што азначае «Залаты Рог».
Залаты рог уяўляе сабой глыбока ўдаючы ў сушу заліў Басфора, выгнутай формы. Даўжыня заліва — 12,2 км, шырыня — 91—122 м, глыбіня — 47 м. У заходняй частцы ў заліў упадаюць два раўчука: Алі-бэй-су (старажытны Кідарас) і Кіят-ханэ-су (старажытны Барбізэс). На абодвух берагах — эўрапейская частка найбуйнейшага гораду Турэччыны — Стамбула. Праз бухту перакінутыя чатыры масты: Галацкі мост, Стары Галацкі мост (не эксплёатуецца), Мост Ататурка і Мост Халіч.