Замежная запазычанасьць Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Замежная запазычанасьць Беларусі — валавая замежная запазычанасьць Рэспублікі Беларусь на любы дадзены момант часу ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязаньняў, якая патрабуе выплаты асноўнага абавязку і/або адсоткаў дэбіторам у некаторы будучы пэрыяд часу і якая ўяўляе сабой абавязаньні рэзыдэнтаў Рэспублікі Беларусь перад нерэзыдэнтамі[1].
У склад замежнай запазычанасьці не ўключаюцца:
- акцыянэрны капітал прадпрыемстваў прамога інвэставаньня, іншыя формы ўдзелу ў капітале, а таксама рэінвэставаныя прыбыткі, паколькі яны не прадугледжваюць выплату асноўнага абавязку і/або адсоткаў па яго абслугоўваньні (прамыя і партфэльныя інвэстыцыі, забясьпечвальныя ўдзел у капітале);
- вытворныя фінансавыя інструмэнты, такія, як фарвардныя кантракты і апцыёны;
- пазыковыя каштоўныя паперы, якія выпускаюцца рэзыдэнтамі, выкарыстоўваныя ў рамках зваротных апэрацыяў з каштоўнымі паперамі.