Замкі Беларусі (праграма)
дзяржаўныя праграма / From Wikipedia, the free encyclopedia
За́мкі Белару́сі — дзяржаўная праграма Рэспублікі Беларусь на 2012—2018 рокі, распрацаваная дзеля стварэньня спрыяльных умоваў для захаваньня, аднаўленьня і рацыянальнага выкарыстаньня аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, разьвіцьця ўнутранага і ўезнага турызму. Дзяржпраграма распрацаваная ў адпаведнасьці з даручэньнем Аляксандра Лукашэнкі, дадзеным 16 сьнежня 2010 року[1].