Запольле (Кіеўская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Запольле (па-ўкраінску: Запілля) — вёска ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. У сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС вёска была адселена.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Запольле.
Quick Facts
Запольле | |
укр. Запілля | |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Кіеўская |
Раён: | Іванкаўскі |
Насельніцтва: | 0 чал. |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°15′20″ пн. ш. 30°7′2″ у. д. |
Запольле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Упершыню згадваецца ў 1560 годзе[1].
У 1864 годзе ў Запольле пражывала 104 жыхара. 1887 году колькасьць насельніцтва складала ўжо 290 чалавек[1].
У 1900 годзе ў 53 дварах пражывала 305 жыхароў. Дзейнічала школа граматы. Працавалі 2 млыны[2].
Напярэдадні аварыі ў сяле пражывала 172 жыхары, быў 81 двор[1]. Афіцыйна зьнята з уліку 1999 году.