Зоська Верас
беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́ська Ве́рас, сапр. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (30 верасьня 1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Летычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласьць, Украіна — 8 кастрычніка 1991, Вільня; псэўданімы: Зоська Верас; А. Войцікава; Мама; Мірко; Л. Савіцкая; Шара Пташка) — беларуская пісьменьніца й грамадзкая дзяячка. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнцкага руху, пад псэўданімам Мірко друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве»[2][3], актыўная ўдзельніца падзеяў беларускай гісторыі часоў БНР[4]. Аўтарка і складальніца «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка» (1924), брашуры «Гісторыя ўжываньня зёлак у лячэньні» (1934), кнігі вершаў і апавяданьняў для дзяцей «Каласкі» (1985), перакладаў п’есаў на беларускую мову, выданьняў сваіх успамінаў і іншага.
Зоська Верас | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік |
Псэўданімы | Зоська Верас; А. Войцікава; Мама; Мірко; Л. Савіцкая; Шара Пташка |
Нарадзілася | 18 (30) верасьня 1892 |
Памерла | 8 кастрычніка 1991(1991-10-08) (99 гадоў) |
Пахаваная | |
Бацькі | Антон Сівіцкі[d] Эмілія Садоўская[d] |
Сужэнец | Фабіян Шантыр і Антон Войцік[d] |
Дзеці | Галіна Войцік і Антон Шантыр[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэтка, перакладніца |
Мова | беларуская мова[1], расейская мова[1] і украінская мова[1] |
Творы на сайце Knihi.com | |