беларуская навукоўца-хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́я Іва́наўна Кува́ева (нар. 1943, Талька, цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларуская навукоўца-хімік.
Зоя Куваева | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1943 (81 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Талька, Менская вобласьць, генэральная акруга Беларусь, райхскамісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1965) |
Навуковая сфэра | хімія |
Месца працы | Інстытут фізыка-арганічнай хіміі НАНБ (з 1981 году) |
Вядомы як | распрацоўніца экстракцыйнага вылучэньня амінакісьляў з асяродзьдзя мікрабіялягічнага сынтэзу |
Навуковая ступень | доктарка навук |
Доктарка хімічных навук (1999). Аўтарка навуковых працаў па фізычнай хіміі і леках з амінакісьляў. Дасьледавала заканамернасьці ўзаемадзеяньня біялягічна актыўных рэчываў зь іёнаабменнымі экстрагентамі. Распрацавала экстракцыйнае вылучэньне амінакісьляў з асяродзьдзя мікрабіялягічнага сынтэзу[1].
У 1965 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і ўладкавалася на працу ў Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (ІАНХ) Акадэміі навук Беларускай ССР. З 1981 году перайшла на працу ў Інстытут фізыка-арганічнай хіміі (ІФАХ). У 1995 годзе стала загадніцай лябараторыі ў ІФАХ, а ў 1999 годзе — загадніцай аддзелу лекавых рэчываў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.