Кабукі
клясычны японскі тэатар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кабу́кі (па-японску: 歌舞伎 — літар. «песьня, танец, майстэрства», «майстэрства музыкі й танцу») — від японскага тэатральнага мастацтва. Узьнік у XVI стагодзьдзі на аснове народнага тэатру й народнага танцу. Для гэтага віду тэатру ўласьцівыя наступныя адметныя рысы: складаныя дэкарацыі (уключаючы сюды спэцыяльны памост, які злучае сцэну з глядацкай заляй); насычанасьць тэатральных прадстаўленьняў дынамічным дзеяньнем і эфэктнымі сцэнамі; арганічнае спалучэньне музыкі, танцу, драмы, пантамімы.