![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Learning_Arabic_calligraphy.jpg/640px-Learning_Arabic_calligraphy.jpg&w=640&q=50)
Каліграфія
мастацтва прыгожага пісьма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліграфія (ад грэц. словаў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэньне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін зь відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленьне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага й хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства і дасканалага веданьня інструмэнта. У якасьці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пэргамэнт, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі зьяўляюцца пяро, прыкладам, трысьняговае, птушынае ці мэталічнае, і пэндзаль. Найбольш шырокае разьвіцьцё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах герагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасьці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Learning_Arabic_calligraphy.jpg/640px-Learning_Arabic_calligraphy.jpg)
Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасьць Ф. Скарыны: шрыфты зь яго кніг спалучаюць рысы як заходнеэўрапейскай, так і беларускай традыцыяў.