Камень Мацея Бурачка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камень Мацея Бурачка — валун у гонар беларускага паэта Францішка Багушэвіча (Мацей Бурачок — псэўданім) ва ўрочышчы Лысая гара, непадалёк ад сядзібы Багушэвічаў у в. Кушляны (Смаргонскі раён).
помнік | |
Камень Мацея Бурачка | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Кушляны |
Будаваньне | ???—1900 гады |
Ля валуна Багушэвіч сустракаўся зь сябрамі, хаваў пад ім рукапісы і забароненыя публікацыі. На бакавой грані каменя сябрамі клясыка беларускай літаратуры быў высечаны надпіс «PAMIECI MACIEJA BURACZKA 1900 R» (Памяці Мацея Бурачка 1900 г.).