Капэнгаген
Сталіца Даніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Капэнга́ген (па-дацку: København) — сталіца й найбуйнейшы горад Даніі. Колькасьць насельніцтва на 2017 год складае 602 481 жыхароў. Капэнгаген разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы вострава Зэляндыя, займаючы таксама частку маленькага вострава Амагер. У горадзе маецца вялікая колькасьць мастоў і тунэляў, якія злучаюцца разам, ствараючы зручную пешаходную сыстэму для шпацыру. Капэнгаген зьяўляецца адным з двух галоўных цэнтраў двунацыянальнага рэгіёну Эрэсун.
Капэнгаген | |||||
дац. København | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1167 | ||||
Краіна: | Данія | ||||
Кіраўнік: | Сафі Гэстарп Андэрсэн[d][1] | ||||
Плошча: | 77,20 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 602 481 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 7804,16 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 3 | ||||
Паштовы індэкс: | 1000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°40′34″ пн. ш. 12°34′8″ у. д. | ||||
Капэнгаген | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kk.dk/ |
Першапачаткова горад быў рыбацкай вёска вікінгаў заснаванай у X стагодзьдзі, Капэнгаген стаў сталіцай Даніі ў пачатку XV стагодзьдзя. У XVII стагодзьдзі, падчас панаваньня караля Крыстыяна IV, горад стаў значным рэгіянальным цэнтрам. З пачатку новага тысячагодзьдзя, Капэнгаген мае моцнае гарадзкое й культурнае разьвіцьцё, якое падсілкоўваецца дзякуючы сталага інвэставаньня ў культурныя аб’екты й інфраструктуру гораду. Горад зьяўляецца адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў Паўночнай Эўропы. Тутака месьціцца Капэнгагенская фондавая біржа. У эканоміцы Капенгагену назіраецца хуткае разьвіцьцё ў сэктары паслугаў, асабліва ў галінах інфармацыйных тэхналёгіяў, фармацэўтыкі й экалягічна чыстых тэхналёгіяў. Пасьля завяршэньня будаваньня транснацыянальнага мосту Эрэсун, Капэнгаген мае ўсё большую інтэграцыю з суседзкім швэдзкім горадам Мальмё.
У Капэнгагене месьцяцца Капэгагенскі ўнівэсытэт, Тэхнічны ўнівэрсытэт Даніі, а таксама Капэнгагенская школа бізнэсу. Капэнгагенскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1479 годзе, зьяўляецца найстарэйшым унівэрсытэтам у Даніі. Капэнгаген зьяўляецца домам для футбольных клюбаў «Капэнгаген» і «Брэнбю». Штогадовы Капэнгагенскі маратон штогод праводзіцца з 1980 году. Горад таксама зьяўляецца адным з самых зручных гарадоў у сьвеце для раварыстаў.
Аэрапорт Каструп абслугоўвае прыкладна два мільёны пасажыраў у месяц і зьяўляецца самым загружаным аэрапортам ў краінах Паўночнай Эўропы.