![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg/640px-Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg&w=640&q=50)
Карунскі скарб
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карунскі скарб»[1] (ці Lydian Hoard) — назва, дадзеная калекцыі з 363 артэфактаў Лідзіі, якія адносяцца да VII стагодзьдзя да нашай эры і знойдзеных у правінцыі Ушак (на захадзе Турэччыны). З-за скарбу адбыліся судовыя паседжаньні паміж Турэччынай і нью-ёрскім музэем Мэтраполітэн у пэрыяд паміж 1987 і 1993 гадамі. У выніку, калекцыя была вернутая Турэччыне ў 1993 годзе — пасьля таго, як музэй прызнаў, што ў момант пакупкі ведаў аб тым, што прадметы былі скрадзеныя. Сёньня ўсе прадметы выстаўлены ў Музэі археалёгіі правінцыі Ўшак.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg/320px-Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg)
Калекцыя зноў стала прадметам сэнсацыйных навін у траўні 2006 году, калі было выяўлена, што ключавы артэфакт скарбу — залаты гіпакамп, выстаўлены ў музэі Ўшака разам з усёй астатняй калекцыяй — зьяўляецца падробкай; арыгінал быў заменены копіяй, верагодна, недзе ў пэрыяд з сакавіка па жнівень 2005 году.
Яшчэ адным тэрмінам, які выкарыстоўваецца для назвы калекцыі, зьяўляецца «Скарбы Крозу». Хоць час стварэньня артэфактаў блізкі да тэрмінаў праўленьня Кроза, пытаньне аб тым, ці варта іх лічыць непасрэдна зьвязанымі зь легендарным каралём Лідзіі, застаецца па сёньняшні дзень спрэчным. Легенда аб багацьці Кроза была папулярная ў шэрагу азіяцкіх культур.