![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Idioma_carelio.png/640px-Idioma_carelio.png&w=640&q=50)
Карэльская мова
балтыйска-фінская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэ́льская мова (па-карэльску: karjalan kieli) — мова прыбалтыйска-фінскае падгрупы фіна-волскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ карэлы. Адзінага літаратурнага стандарту карэльскае мовы не існуе, існуе тры літаратурныя стандарты для трох гаворак карэльскае мовы — паўночнакарэльскае, лівікаўскае і людзікаўскае, апроч гэтага карэлы Цьверскае вобласьці таксама маюць сваю літаратурную мову, якая мае значныя адрозьненьні ад усіх трох гаворак, на якіх не размаўляюць у Цьвярской вобласьці.
Карэльская мова | |
karjalan kieli | |
![]() | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Карэліі Цьвярская вобласьць Ленінградзкая вобласьць раней — паўднёвы ўсход Фінляндыі |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна ў межах ад 35 000 да 45 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | ![]() ![]() |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | krl |
ISO 639-2(Т) | krl |
ISO 639-3 | krl |
SIL | krl |
На карэльскіх мовах увогуле размаўляюць у рэспубліцы Карэлія, Цьвярской вобласьці, часткова ў Ленінградзкай і Мурманскай абласьцёх Расеі. Таксама карэльская мова прынамсі мела носьбітаў у фінскіх рэгіёнах Сава і Паўднёвая Карэлія.