![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Po%25C5%2582acak%252C_Rynak%252C_Jezuicki._%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%2595%25D0%25B7%25D1%2583%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25283.06.1910%2529_%25282%2529.jpg/640px-Po%25C5%2582acak%252C_Rynak%252C_Jezuicki._%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA%252C_%25D0%2595%25D0%25B7%25D1%2583%25D1%2596%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596_%25283.06.1910%2529_%25282%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў (Полацак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на заходнім баку гістарычнага Рынку[lower-alpha 1] з боку Замкавага праезду. Дзеяў да 1830 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэта артыкул пра помнік архітэктуры ў Полацку. Калі вам патрэбны артыкул пра навучальную ўстанову езуітаў, глядзіце артыкул Полацкі езуіцкі калегіюм.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў | |
![]() Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′09.25″ пн. ш. 28°45′54.87″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Дата заснаваньня | 1579 |
Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Стэфана і калегіюм езуітаў | |
![]() |
Комплекс Полацкага езуіцкага калегіюму складаўся з мураваных касьцёла і будынкаў калегіюму. Касьцёл быў асноўнай кампазыцыйнай дамінантай ня толькі Рынку, але і ўсёй цэнтральнай часткі Полацку, адыгрываючы галоўную ролю ў стварэньні непаўторнага кампазыцыйна завершанага сылюэту места. У 1964 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.