Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Старым Рынку[lower-alpha 1]. Касьцёл дзейнічае, калегіюм працаваў да 1773 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэта артыкул пра помнік архітэктуры ў Горадні. Калі вам патрэбны артыкул пра навучальную ўстанову езуітаў, глядзіце артыкул Гарадзенскі езуіцкі калегіюм.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Катэдральная базыліка Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′41.51″ пн. ш. 23°49′52.13″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | езуіты |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | невядомы[1] |
Дата заснаваньня | 1683 |
Будаваньне | 1678—1772[2] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | katedra-grodno.by |
Катэдральная базыліка Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў | |
Катэдральная базыліка Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Комплекс Гарадзенскага езуіцкага калегіюму складаецца з касьцёла, карпусоў калегіюму і аптэкі. З 1797 году касьцёл стаў Фарным, з 13 красавіка 1991 году — Катэдрай новаўтворанай Гарадзенскай дыяцэзіі. 15 сьнежня 1990 году папа Ян Павал II надаў касьцёлу тытул малой базылікі[3].