Катынь
вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́тынь[lower-alpha 1] (па-расейску: Катынь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскае вобласьці Расеі, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Катынскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Смаленску, чыгуначная станцыя.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Катынь (неадназначнасьць).
Quick Facts
Катынь | |
«Тры Крыжы», Катынскі мэмарыял | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Смаленскі |
Плошча: | 27,94 км² |
Вышыня: | 167 м н. у. м. |
Насельніцтва (2007) | |
колькасьць: | 1737 чал. |
шчыльнасьць: | 62,17 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 481 |
Паштовы індэкс: | 214522 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′12.32″ пн. ш. 31°41′23.32″ у. д. |
Катынь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Катынь сталася вядомай у сьвеце як месца сталінскага генацыду (Катынскі расстрэл) эліты міжваеннай Польскай Рэспублікі.
10 красавіка 2010 году ў выніку авіякатастрофы загінулі ўсе чальцы польскай урадавай дэлегацыі на чале з прэзыдэнтам Лехам Качынскім, якая мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне Катынскага расстрэлу.