Кашмір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кашмі́р (Кашміры: कॅशीर, کٔشِیر; Догры: कश्मीर;Ладакхі: ཀཤམིར; Балці: کشمیر; Гаджры: کشمیر; Пунчы/Чыбхалі: کشمیر; Шына: کشمیر; Уйгурская мова: كەشمىر ; Дэванагары: कश्मीर) — спрэчная вобласьць на паўночным захадзе паўвострава Індастан, гістарычна былое княства ў Гімалаях. Падзел Кашміра не замацаваны афіцыйнымі пагадненьнямі пра граніцы, а сам рэгіён зьяўляецца месцам напружанасьці паміж краінамі, які займаюць яго, першым чынам Індыяй і Пакістанам.
Кашмір | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | спрэчная тэрыторыя[d] |
Афіцыйныя мовы | Кашмірская мова |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Кашмір мяжуе з Аўганістанам на поўначы, Сіньцзян-Уйгурскім і Тыбецкім аўтаномнымі раёнамі Кітаю на ўсходзе, штатамі Індыі Хімачал-Прадэш і Панджаб на поўдні і Пакістанам на захадзе.
Цяпер Кашмір разьдзельны на індыйскі штат Джаму і Кашмір (уключаючы правінцыю Ладакх) агульнай плошчай 101 387 км² і насельніцтвам 10,1 мільёнаў жыхароў; самаабвешчаную непрызнаную дзяржаву Азад Кашмір («свабодны Кашмір») плошчай 13 000 км² і насельніцтвам 3,6 мільёна жыхароў, кантралюемае Пакістанам; «паўночныя тэрыторыі» плошчай 72 500 км² і насельніцтвам 1 млн жыхароў, якія знаходзяцца пад кантролем Пакістану; і невялікую тэрыторыю пад юрысдыкцыяй Кітаю плошчай 37 555 км² і некалькімі тысячамі жыхароў. Агульная плошча Кашміру складае 222 236 км².