![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Ivan_Bilibin_Koshchey.jpg/640px-Ivan_Bilibin_Koshchey.jpg&w=640&q=50)
Кашч
антаганіст у славянскім фальклёры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кашч, або Кашчэ́й Бесьсьмяро́тны — вобраз чарадзейных усходнеславянскіх казак; злы і хітры чараўнік, які выкрадае нявесту героя. Здабыўшы яйка, у якім схаваная сьмерць Кашча, герой перамагае яго і вяртаецца дамоў са сваёй нарачонай (надрукавана 15 беларускіх варыянтаў). Вядомы таксама казкі пра сьмерць Кашча ад чароўнага каня. Абедзьве вэрсіі кантамінуюцца зь сюжэтамі пра ўдзячных жывёлаў, пошукі зьніклай ці ўкрадзенай жонкі і інш. Вобраз Кашча трапляецца таксама ў замовах і былінах. Паводле меркаваньняў акадэміка Б. А. Рыбакова, Кашч у старажытна-ўсходніх славянаў увасабляў качэўнікаў, якія рабілі набегі на іх землі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/43/Ivan_Bilibin_Koshchey.jpg/640px-Ivan_Bilibin_Koshchey.jpg)