Клясыцызм
мастацкая плыня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Клясыцы́зм (па-француску: classicisme, ад лац. classicus — узорны) — стыль у эўрапейскім мастацтве ў XVII — 1-й палове XIX стагодзьдзяў, заснаваны на творчай перапрацоўцы антычнай ордэрнай сыстэмы.
Уласьцівасьці архітэктуры клясыцызму: строгія сымэтрычныя кампазыцыі і формы, стрыманасьць дэкаратыўнай аздобы.
У архітэктуры Беларусі выявіўся ў канцы XVIII — 1-й палове XIX стагодзьдзяў[1].