Конкурс песьні Эўрабачаньне-1981
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1981» стаў 26-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 4 красавіка 1981 году ў горадзе Дублін (Ірляндыя) у павільёне комплексу «Сіманскорт» Дублінскай каралеўскай супольнасьці. Да конкурсу далучыўся Кіпр, вярнуліся Ізраіль і Югаславія, але Італія і Марока вырашылі ня ўдзельнічаць. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 20 выканаўцаў.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1981 | |
Дата | 4 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Дойрын Ні Браян |
Тэлеканал гаспадароў | RTE |
Месца | Дублін, Ірляндыя |
Пераможная песьня | «Making Your Mind Up» (Вялікабрытанія) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 20 |
Дэбют | Кіпр |
Сыход |
Італія Марока |
Нуль ачкоў | Нарвэгія |
◄1980 1982► |
Закрыць
Гран-Пры атрымаў гурт Bucks Fizz зь песьняй «Making Your Mind Up», які прадстаўляў Вялікабрытанію. Пераможца конкурсу 1961 году Жан-Клод Паскаль, які прадстаўляў Люксэмбург, заняў толькі 11-е месца. Нарвэгія не набрала ніводнага ачка. Эгіпет прыняў рашэньне ўпершыню трансьляваць конкурс.