Конкурс песьні Эўрабачаньне-1985
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1985» стаў 30-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 4 траўня 1985 году ў горадзе Гётэборг (Швэцыя). У конкурсе не прынялі ўдзел Нідэрлянды і Югаславія, вярнуліся Грэцыя і Ізраіль, лік удзельнікаў застаўся ранейшым 19. Гран-Пры атрымаў гурт Bobbysocks зь песьняй «La det swinge», які прадстаўляў Нарвэгію. Упершыню трансьляцыя конкурсу ажыцьцяўлялася толькі праз спадарожнік.
Хуткія факты Дата, Вядоўцы ...
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1985 | |
Дата | 4 траўня |
---|---|
Вядоўцы | Ліл Ліндфарс |
Тэлеканал гаспадароў | SVT |
Месца | Гётэборг, Швэцыя |
Пераможная песьня | «La det swinge» (Нарвэгія) |
Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
Колькасьць краін | 19 |
Сыход |
Нідэрлянды Югаславія |
◄1984 1986► |
Закрыць