Крумкач
від птушак / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крумкач (Corvus corax), груган, воран, крук — птушка сямейства крумкачовых.
- Запыт «Груган» перанакіроўваецца сюды. Пра астранамічнае сузор’е глядзіце артыкул «Груган (сузор’е)».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Крумкач (неадназначнасьць).
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Крумкач | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Вераб’інападобныя |
Сямейства | Крумкачовыя |
Род | Крумкачы |
Від | Крумкач |
Бінамінальная намэнклятура | |
Corvus corax | |
Арэал | |
Close
Самая буйная птушка ў атрадзе вераб'інападобных: даўжыня да 70 см, маса да 1,6 кг. Апярэньне чорнае, зь сінім, зеленаватым ці фіялетавым мэталічным адлівам. Пёры вальля падоўжаныя, ланцэтападобныя. Дзюба моцная, чорная.
Пашыраны ў Эўразіі, Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы, Паўночнай Афрыцы. Жыве ў лясах, гарах, пустынях. На Беларусі трапляецца на палях, каля населеных месцаў, трымаецца невялікімі (да 10 асобін) чародамі, у час гнездаваньня — у хваёвых лясах парамі. Усяедны, пераважае жывёльны корм. Гняздуецца на дрэвах, скалах. Нясе 4—6 яец.