Кутаісі
места ў Грузіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кутаі́сі (па-грузінску: ქუთაისი (зьвесткі)) — трэці паводле колькасьці жыхароў горад у Грузіі. Плошча — 67,7 км², насельніцтва — 130 411 чалавек (2023). Адзін з найстарэйшых гарадоў сьвету.
Quick Facts
Кутаісі | |||||
груз. ქუთაისი | |||||
Цэнтар гораду і Белы мост | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | каля III стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Грузія | ||||
Плошча: |
| ||||
Нацыянальны склад: | грузіны — 99,00% | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | 431 | ||||
Паштовы індэкс: | 4600–4699 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°15′0″ пн. ш. 42°42′0″ у. д. | ||||
Кутаісі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
kutaisi.gov.ge |
Close
Цэнтар краю Імэрэці. Знаходзіцца за 221 км на захад ад Тбілісі, на рацэ Рыёні на вышыні 125—300 м над узроўнем мора. За 14 км ад гораду знаходзіцца аэрапорт Капітнары.
Назва гораду паходзіць ад ст.-груз. «куата» — «камяністы», што характарызуе грунт старажытнае часткі гораду; -ісі тапанімічны суфікс. У Сярэднявеччы быў палітычным цэнтрам Калхіды, сталіцай Абхаскага, Грузінскага, урэшце Імэрэцінскага царстваў. У 2012—2018 — парлямэнцкая сталіца Грузіі.