Кітабы
кнігі на беларускай мове, выкананыя арабскім пісьмом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіта́бы (ад араб. kitab — «кніга») — кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Кітабы ствараліся з XVI ст. татарамі, што пасяліліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XV ст. і паступова забылі сваю родную мову.
А. К. Антановіч мяркуе, што кітабы пачалі стварацца не пазьней за ХVІ ст., але самыя старажытныя зь вядомых грамадзкасьці датуюцца сярэдзінаю ХVІІ ст.