![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Lobaria_pulmonaria_010108c.jpg/640px-Lobaria_pulmonaria_010108c.jpg&w=640&q=50)
Лябарыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лябарыя лёгачная (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства лябарыевых.
Quick Facts Клясыфікацыя, Царства ...
Лябарыя | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Аддзел | Аскаміцэты |
Кляса | Леканораміцэты |
Парадак | Леканаральныя |
Сямейства | Лябарыевыя |
Род | Лябарыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lobaria | |
Close
Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўкуляў. На Беларусі сустракаюцца лябарыя лёгачная і лябарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.
Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопастцямі, дыямэтар 5-30 см. Зьверху — характэрны сеткавы малюнак, зьнізу — кароткія расьнічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2-10-вузавыя. Фікабіёнты з груп Trebouxia i Myrmecia.