Лідзія Русланава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лідзія Андрэеўна Русланава (па-расейску: Ли́дия Андре́евна Русла́нова; пры нараджэньні Праскоўя Андрыянаўна Лейкіна-Гаршэніна; 14 (27) кастрычніка 1900, сяло Чарнаўка, Саратаўская губэрня — 21 верасьня 1973, Масква) — расейская і савецкая сьпявачка, Заслужаная артыстка РСФСР (1942). Асноўнае месца ў рэпэртуары Русланавай займалі расейскія народныя песьні. У свой час Лідзія Русланава была адным з самых папулярных выканаўцаў у СССР, а яе выкананьне расейскіх народных песень лічаць эталённым.
Лідзія Русланава | |
Дата нараджэньня | 14 (27) кастрычніка 1900[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 верасьня 1973(1973-09-21) (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка |
Жанры | расейская народная песьня[d], Гарадзкі раманс[d], жорсткі раманс[d] і Праваслаўная музыка[d] |
Вакал | мэцца-сапрана[d], сапрана[d] і кантральта[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Мэлёдыя[d] |
Узнагароды | |
Валодала прыгожым і моцным голасам шырокага дыяпазону. Стварыла свой стыль выкананьня народных песень, якія зьбірала ўсё жыцьцё. Сярод найбольш папулярных яе песень: «Стэп ды стэп наўкол», «Ліпа векавая», «Я на горку ішла», «Залатыя горы», «Сьвеціць месяц», «Валёнкі» і многія іншыя. Лідзія Русланова выконвала і песьні савецкіх кампазытараў. Адной зь першых выканала «Кацюшу».