Літарна-гукавое пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літарна-гукавое пісьмо, або фанаграфічнае пісьмо — разнавіднасьць пісьма, у якой знак (літара) прадстаўляе асобны гук. Ідэальна збудаванае фанаграфічнае пісьмо ўлучае столькі літараў, колькі гукаў у мове, і дакладна перадае ў напісаным гукавы склад кожнага слова. Трыма асноўнымі бакамі літарна-гукавога пісьма зьяўляюцца графіка, арфаграфія і альфабэт.