Малуцкія астравы
архіпэляг у Інданэзіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малуцкія астравы — група астравоў ва ўсходняй частцы Малайскага архіпэлягу, паміж астравамі Сулавэсі і Новая Гвінэя.
Малуцкія астравы | |
Малуцкія астравы паказаны сьветла-зялёным | |
Колькасьць астравоў | каля 1000 |
---|---|
Найбуйнейшы востраў | Хальмахэра |
Агульная плошча | 74 505 км² |
Краіна | Інданэзія |
Насельніцтва | 3 131 860 чал. (2020) |
Шчыльнасьць насельніцтва | Памылка выразу: нечаканы апэратар < чал./км² |
Каардынаты | 3°9′ пд. ш. 129°23′ у. д. |
Малуцкія астравы |
Тэрыторыя Інданэзіі. Плошча 83,7 тыс. км². Насельніцтва каля 2 млн. чал. Асноўныя астравы — Хальмахэра, Сэрам, Буру, Банда, Кай.
Раён Малуцкіх астравоў адзін з найбольш актыўных раёнаў, дзе фарміруецца альпійская гэасінклінальная вобласьць Паўднёва-Ўсходняй Азіі.
Астравы гарыстыя, пераважаюць вышыні ад 1000 да 2000 м (найбольшая — 3019 м, гара Біная). Каля 10 дзеючых вульканаў. Клімат экватарыяльны, на поўдні — субэкватарыяльны. Сярэднія тэмпэратуры ад 25 °С да 27 °С. Ападкаў ад 1500—2000 мм у нізінах, да 4000—5000 мм у гарах. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Больш за 80% тэрыторыі пакрыта вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі лясамі. Вырошчваюць рыс, кукурузу, вострыя прыправы. Тут пашырана гвазьдзіковае дрэва.
Асноўны порт — Амбон.