Малітва ўкраінскага нацыяналіста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малі́тва ўкраі́нскага нацыяналі́ста — партыятычны тэкст-малітва, напісаны ў канцы 1920-х — на пачатку 1930-х рокаў аднім з лідэраў Арґанізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў Осіпам Машчаком і дапоўнены пазьней сябрамі ўкраінскіх нацыяналістычных арґанізацыяў.
Словы асноўнага тэксту былі напісаныя на сьцяне турмы крывёю Осіпа Машчака пасьля зьняволеньня ў выніку Львоўскага працэсу 1936 року.