Моўная норма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́ўная но́рма — сукупнасьць агульнаўжываных моўных сродкаў, абумоўленая гістарычна, а таксама правілы іх адбору і выкарыстаньня, якія прызнаюцца грамадзтвам найбольш прыдатнымі ў канкрэтны гістарычны пэрыяд. Норма зьяўляецца адной з істотных уласьцівасьцяў мовы, якія забясьпечваюць яе функцыянаваньне і гістарычную пераемнасьць за кошт уласьцівай ёй устойлівасьці, якая, у сваю чаргу, не выключае магчымай варыянтнасьці моўных сродкаў і заўважнай гістарычнай зьменлівасьці, паколькі норма прызначаная, з аднаго боку, захоўваць маўленчыя традыцыі, а зь іншага — задавальняць актуальным і зьменлівым патрэбам грамадзтва[1]. Прыватным выпадкам моўнай нормы зьяўляецца літаратурная норма[2].
Моўная норма фіксуецца ў нарматыўных слоўніках і граматыках. Значную ролю ў распаўсюджаньні і захаваньні нормаў граюць мастацкая літаратура, тэатар, школьная адукацыя і СМІ[2].
Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы, абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменьне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносінаў.