Музэй акупацыяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музэ́й акупа́цыяў (па-эстонску: Okupatsioonide muuseum) — музэй у Таліне (Эстонія), які знаходзіцца на рагу вуліцы Тоампэа і бульвару Каарлі. Экспазыцыі музэю прысьвечаныя гісторыі Эстоніі ў 1940—1991 роках, калі краіна была пасьлядоўна акупаваная СССР, нацысцкай Нямеччынай і зноў Савецкім Саюзам.
Музэй акупацыяў | |
Okupatsioonide muuseum | |
Месцазнаходжаньне | Талін, Эстонія |
---|---|
Адрас | вуліца Тоампэа, 8 |
Створаны | 1 ліпеня 2003 г. |
Адкрыты | 1 ліпеня 2003 |
Дырэктар | Хэйкі Ахонэн |
Геаграфічныя каардынаты | 59°25′57.53″ пн. ш. 24°44′21.95″ у. д. |
Музэй акупацыяў | |
www.vabamu.ee |
У 1999 року сябры Эстонскай фундацыі Кістлер-Рыца (эст. Kistler-Ritso Eesti Sihtasutus) пачалі збор інфармацыі для будучай экспазыцыі і гістарычных дасьледаваньняў. Было распачатае супрацоўніцтва з Эстонскай міжнароднай камісіяй па расьсьледаваньні злачынстваў супраць чалавецтва, Эстонскай дзяржаўнай камісіяй па экспэртызе палітыкі рэпрэсіяў, Асацыяцыяй «Memento», Досьледным цэнтрам савецкай эпохі ў Эстоніі, а таксама з расейскім таварыствам «Мэмарыял» і іншымі арганізацыямі. Музэй быў афіцыйна адчынены 1 ліпеня 2003 року.