беларускі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й Васі́левіч Куляшо́ў (нар. 1957, Галавічполе, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.
Мікалай Куляшоў | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1957[1] (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Месца вучобы | |
Навуковая сфэра | лазэрная фізыка |
Месца працы | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | распрацоўнік некалькіх цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў |
Навуковая ступень | доктар навук (1998) |
Узнагароды |
Доктар фізыка-матэматычных навук (1998) і прафэсар. Выдатнік адукацыі Беларусі (2015) і кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені (2020). Сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021). Распрацаваў шэраг цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў. На 2022 год працаваў загаднікам катэдры лазэрнай тэхнікі і тэхналёгіі на прыборабудаўнічым факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і працаўладкаваўся ў Навукова-дасьледчы інстытут дастастоўных фізычных праблемаў. У 1993 годзе стаў намесьнікам кіраўніка Міжнароднага лазэрнага цэнтру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, які ўзначаліў у 1999 годзе. Напісаў навуковыя працы ў галіне лазэрнай фізыкі і спэктраскапіі. Дасьледаваў паглынаньне з узбуджаных станаў іёнаў пераходных і рэдказямельных элемэнтаў у лазэрных крышталях. Распрацаваў шэраг лазэрных матэрыялаў і цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў[2]. У 1999 годзе ўладкаваўся на катэдру лазэрнай тэхнікі і тэхналёгіі на прыборабудаўнічым факультэце Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Пазьней узначаліў гэтую катэдру. Да 2021 году пад яго кіраўніцтвам абаранілі 5 кандыдацкіх і 4 магістарскія дысэртацыі. Напісаў звыш 180 артыкулаў у навуковых часопісах і атрымаў 5 аўтарскіх пасьведчаньняў і патэнтаў[3].
У 2015 годзе Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагародзіла Мікалая Куляшова нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі»[4]. 1 сьнежня 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджаньні Мікалая Куляшова ордэнам Айчыны 3-й ступені[5], які той асабіста атрымаў 10 сьнежня[6]. У 2020 годзе Мікалай Куляшоў увайшоў у лік найбольш цытаваных навукоўцаў сьвету ў галіне лазэрнай фізыкі. Пад кіраўніцтвам Куляшова катэдра лазэрнай тэхнікі і тэхналёгіі стала вядучай у БНТУ паводле навукова-дасьледчай дзейнасьці. У сьнежні 2020 году Мікалай Куляшоў адзначыў: «За 20 гадоў падрыхтавалі каля 500 інжынэраў. На іх рахунку — распрацоўка і выраб Беларускага касьмічнага апарата, самай перадавой прадукцыі такіх вядомых прадпрыемстваў, як ААТ „Пеленг“ і БелОМА. Ёсьць і прыклады, калі нашыя выхаванцы самі стварылі інавацыйныя прадпрыемствы, прызнаныя сёньня ў свеце. Дарэчы, агульнапрызнаны і наш лазэрны цэнтар»[7]. 17 сьнежня 2021 году Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з блізу 300 прадстаўнікоў абраў Мікалая Куляшова сябрам-карэспандэнтамам[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.