Мікалай Радзівіл (1470—1521)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[1]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мікалай Радзівіл.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Мікалай Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1470 |
Памёр | 1521(1521) |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
Жонка | Альжбета з Саковічаў |
Дзеці | Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян, Алена, Альжбета |
Дзейнасьць | афіцэр |
Закрыць
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[1] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць. Быў старостам бельскім. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).