From Wikipedia, the free encyclopedia
Ларс Олаф Ёнатан Сёдэрблюм (шв. Lars Olof Jonathan Söderblom; 15 студзеня 1866 — 12 ліпеня 1931) — швэдзкі сьвятар і экумэніст, архіяпіскап Упсалы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1930). Імем Сёдэрблюма адзначаны дзень 12 ліпеня ў лютэранскім Каляндары сьвятых.
Сёдэрблюм быў блізка знаёмы з ангельскім экуменістам Джорджам Бэлам, і лічыцца адным з заснавальнікаў экумэнізму. У 1925 годзе ў Стакгольме ён арганізаваў Усеагульную хрысьціянскую канфэрэнцыю, у якой удзельнічалі амаль усе сусьветныя цэрквы, акрамя Рымска-каталіцкай. Вынікам гэтай сустрэчы і наступнай працы стала стварэньне ў 1948 годзе Сусьветнага савета цэркваў.
Праз год пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі ён быў запрошаны чытаць лекцыі ў Эдынбургу, але пасьля першых дзесяці лекцый вярнуўся ў Швэцыю. Сёдэрблюм памёр ад сардэчнага прыступу ва Ўпсале 12 ліпеня 1931 году.
Натан Сёдэрблюм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.