Оскар Рамэра
сальвадорскі каталіцкі сьвятар / From Wikipedia, the free encyclopedia
О́скар Арну́льфа Рамэ́ра і Гальда́мэс (па-гішпанску: Óscar Arnulfo Romero y Galdámez, мансэньёр Рамэра; 15 жніўня 1917, Сьюдад Барыёс — 24 сакавіка 1980, Сан-Сальвадор) — каталіцкі сьвятар, чацьверты арцыбіскуп Сан-Сальвадорскі. На пасадзе выступаў супраць галечы, сацыяльнай няроўнасьці, забойстваў і катаваньняў, ды сам быў забіты падчас служэньня.
Назва гэтага артыкулу — гішпанскае імя. Тут Рамэра — прозьвішча бацькі, а Гальдамэс — прозьвішча маці.
Хуткія факты Арцыбіскуп Сан-Сальвадорскі, Папярэднік ...
Оксар Рамэра | |
Óscar Romero | |
Арцыбіскуп Сан-Сальвадорскі | |
---|---|
23 лютага 1977 — 24 сакавіка 1980 | |
Папярэднік | Люіс Чавэс |
Наступнік | Артура Рывэра |
Біскуп Сант’яга-дэ-Марыі | |
1974 — 1977 | |
Дапаможны біскуп Сан-Сальвадорскі | |
1970 — 1974 | |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | рыма-каталіцкі ксёндз |
Сапраўднае імя | Оскар Арнульфа Рамэра і Гальдамэс |
Нарадзіўся | 15 жніўня 1917 Сьюдад Барыёс |
Памёр | 24 сакавіка 1980 (62 гады) Сан-Сальвадор |
Пахаваны | Сан-Сальвадорскі катэдральны сабор |
Бацька | Сантас Рамэра |
Маці | Гвадалюпэ дэ Хесус Гальдамэс |
Прыняцьце сьвятога сану | 4 красавіка 1942 |
Япіскапская хіратонія | 23 лютага 1977 |
Дзень памяці | 24 сакавіка Англіканская супольнасьць, лютэранства |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
У 1997 року залічаны да Слугаў Божых, шануецца таксама ў англіканскай і лютэранскай цэрквах. Ягоная статуя знаходзіцца сярод дзесяці мучанікаў XX стагодзьдзя, разьмешчаных над Вялікімі заходнімі дзьвярыма Ўэстмінстэрскага абацтва ў Лёндане.