From Wikipedia, the free encyclopedia
Паў Казальз і Дэфільё (па-каталянску: Pau Casals i Defilló, [ˈpaw kəˈzaɫz i dəfiˈʎo]; 29 сьнежня 1876, Вэндрэль, Гішпанія — 22 кастрычніка 1973, Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка), больш вядомы як Паблё Касальс[5][6][7] (кат. Pablo Casals) — каталёнскі віялянчэліст і дырыгент, адзін з найвыбітнейшых віялянчэлістаў першай паловы XX стагодзьдзя.
Навучаўся музыцы зь дзяцінства, пасьля займаўся ў музычнай школе ў Барсэлёне. У 13-гадовым узросьце ў букіністычнай краме знайшоў ноты шасьці сюітаў Баха для віялянчэлі і вучыўся іграць іх цягам 13 гадоў[8]. У 14-гадовым узросьце даў сольны канцэрт у Барсэлёне. Атрымаўшы каралеўскую стыпэндыю, працягнуў навучаньне ў мадрыдзкай кансэрваторыі (1893).
У 1895 зьехаў у Парыж, дзе ў адсутнасьць стыпэндыі зарабляў ігрой у тэатральным аркестры. У наступным року вярнуўся ў Каталёнію, выкладаў у музычнай школе ў Барсэлёне. У 1897 выступаў салістам у складзе Мадрыдзкага сымфанічнага аркестру.
З 1899 выступаў за мяжой — у Вялікабрытаніі, Францыі, Нідэрляндах, ЗША, Паўднёвай Амэрыцы.
У 1914 Казальс ажаніўся з амэрыканскай сьпявачкай С’юзэн Мэткальф.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.