Пальміра (атол)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пальмі́ра (па-ангельску: Palmyra Atoll) — невялікі незаселены атол у паўночнай частцы Ціхага акіяна, на поўдзень ад Гаваяў. Складаецца з 50 каралавых выспачак агульнай плошчай 12 км². Даўжыня берагавой лініі налічвае 14,5 км. Большасьць выспачак парослая пальмавымі дрэвамі. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на выспах складае 4500 мм штогод, сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца вакол 30 °C.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пальміра (неадназначнасьць).