Панк
моладзевая субкультура / From Wikipedia, the free encyclopedia
Панк (па-ангельску: punk) — моладзевая субкультура, якая ўзьнікла ў сярэдзіне 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і Аўстраліі, характэрнымі асаблівасьцямі якой зьяўляюцца крытычнае стаўленьне да грамадзтва і палітыкі. З панк-рокам цесна злучана імя амэрыканскага мастака Эндзі Ўорхала і прадусаванага ім гурта Velvet Underground. Іх саліст Лу Рыд лічыцца бацькам-заснавальнікам альтэрнатыўнага року, плыні, якая цесна злучана з панк-рокам.