Пан Тадэвуш
эпічная паэма Адама Міцкевіча / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пан Тадэ́вуш» (па-польску: Pan Tadeusz) — найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзеная там жа ў 1834 годзе. Складаецца з 12 «кнігаў» (амаль 10 тысячаў радкоў) і напісаная сылябічным 13-складнікам — польскім александрыйскім вершам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пан Тадэвуш (неадназначнасьць).
Пан Тадэвуш | |
Pan Tadeusz | |
Першае парыскае выданьне | |
Жанр: | эпічная паэма |
---|---|
Аўтар: | Адам Міцкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1832—1834 |
Публікацыя: | 1834 |
Выдавецтва: | Aleksander Jełowicki[d][1] |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні Наезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1812 г. у дванаццаці быліцах вершам[2]» (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem). «Наезд» (па-польску: zajazd) — старажытны славянскі тэрмін, які азначае форму выкананьня прысуду ў маёнткавых справах. Наезд быў формай грамадзянскага правасудзьдзя, часам — нават афіцыйна прызнанага законным[3][4].
Дзеяньне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсьцем Напалеона на Расею. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвух узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі (узорам для якой была ідылія Гётэ «Герман і Даратэя») у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
«Пан Тадэвуш» пачынаецца са знакамітага прызнаньня ў любові да Літвы:
|
У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых, але гістарычна асуджаных шляхецкіх нораваў. З самага пачатку паэма атрымала агромністую папулярнасьць сярод польскіх эмігрантаў. Лічыцца польскай нацыянальнай эпапеяй і шэдэўрам славеснага жывапісу. Клясычныя ілюстрацыі да паэмы стварыў Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Пан Тадэвуш» экранізаваны польскім рэжысэрам Анджэем Вайдай (1999).
Некаторыя мясьціны IV кнігі напісаў Стэфан Вітавіцкі. Цяпер гэтыя мясьціны добра вядомыя: 68 вершаваных радкоў апісаньня лясных нетраў, напісаных Вітвіцкім, былі грунтоўна пераробленыя і ўключаныя ў паэму Міцеквічам[5].
Рукапіс паэмы з 1870-х гадоў захоўваўся ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове разам са спэцыяльнай аздобленай шкатулкай для яго захоўваньня, з чырвонага дрэва й слановае косьці, якую замовіў Станіслаў Тарноўскі і зрабіў львоўскі майстра Юзэф Бжастоўскі. У 1946 годзе разам з асноўнымі фондамі бібліятэкі Асалінскіх рукапіс перавезены ва Ўроцлаў, дзе знаходзіцца дагэтуль.