![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/%25C3%2589douard-Henri_Avril_%25286%2529.jpg/640px-%25C3%2589douard-Henri_Avril_%25286%2529.jpg&w=640&q=50)
Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парнаграфія ў Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі забароненая і караецца правам. Яе азначэньне і караньне правіцца рознымі законамі, абрадамі й правіламі. Парнаграфічныя матэрыялы ў кожным асобным выпадку вызначаліся судом, або ўраднікам, пасьля іх кожнага асобнага рашэньня[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/%C3%89douard-Henri_Avril_%286%29.jpg/640px-%C3%89douard-Henri_Avril_%286%29.jpg)
Да XIX стагодзьдзя Брытанія й Паўночная Ірляндыя ня маюць доказаў прысутнасьці парнаграфіі, акрамя невялікіх апісаньняў у хрысьціянскіх пісаньнях. Яны ў большасьці былі для апісаньня грэху і папярэджаньня чыненьня граху. Такі стан быў з-за таго, што архівы дзяржаўныя, асабістыя хаваліся ў манастырах і з-за існуючых правілаў пахатлівыя й плоцкія рэчы не маглі там хавацца. Парнаграфія проста выкідалася, спальвалася, або іншым спосабам зьнішчалася, як непатрэбная, непаважная рэч.
У XIX стагодзьдзі пачалі стварацца архівы неманастырскія: дзяржаўныя, прадпрымальніцкія, багатых асоб. У іх можна знайсьці парнаграфію. Яна была ў асноўным з Францыі: фатаграфіі, кнігі, кіно. У пачатку XX стагодзьдзя Брытанія стала моцнаю дзяржаваю ў сьвеці. Лёндан стаў сталіцаю Брытанскага царства. Розныя людзі выязджалі ў далёкія заморскія землі, дзе знаёміліся з рознымі звычаямі. Народы Брытанскага валадарства мелі рознае разуменьне прыстойнасьці.
У канцы XIX—пачатку XX стагодзьдзяў чалавек павінен быў адзетым і адкрытым мець толькі галаву. Такі погляд зьбліжаў брытанцаў да мусульман. Пасьля заканчэньня Другое сусьветнае вайны разуменьне прыстойнасьці і парнаграфіі пачаў мяняцца. Можна стала хадзіць у адзеньні, якое не прыкрывала рукі й ногі вышэй кален. Цалавацца ў грамадзкім месцы. Купацца ў рэках і моры ў ніжняе бялізьне.
У 1970-ыя гады пачалася сэксуальная рэвалюцыя. Кіно пачало паказваць плоцкае каханьне.
У XXI стагодзьдзі сеціва дало магчымасьць і доступ да порнавырабаў большасьці насельнікаў Брытаніі й Паўночнае Ірляндыі.