Партал:Рэлігія/Біяграфіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Майсей (на іўрыце: משֶׁה, па-старажытнагрэцку: Mωυσής, па-арабску: موسىٰ) — біблійны прарок, рэлігійны лідэр, заканадавец, які вызваліў старажытнагабрэйскія плямёны ад прыгнёту эгіпецкіх фараонаў. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарства Торы. Шануецца юдаістамі, хрысьціянамі й мусульманамі. Згодна з кнігай «Выхад», Майсей нарадзіўся ў той час, калі габрэйскі народ быў больш шматлікім у Эгіпце й эгіпецкі фараон быў занепакоены тым, што яны могуць дапамагчы ворагам ягонай дзяржавы. Існаваньне Майсея, а таксама дакладнасьць гісторыі ягонага зыходу зьяўляецца спрэчным сярод археолягаў і эгіптолягаў. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што біяграфічныя дадзеныя, і эгіпецкае паходжаньне, якія прыпісваюцца Майсею варта існаваньню гістарычных палітычных і рэлігійных лідэраў, якія ўдзельнічалі ў кансалідацыі габрэйскіх плямёнаў ў Ханаане да канца бронзавага стагодзьдзя...:::::::::::::::: чытаць далей